17.06.2015 / 15:55

Квадратны метр у Мінску ўжо таннейшы за $1400 17

Цэны на нерухомасць у Мінску працягваюць зніжацца.

Паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, у маі 2015 года квадратны метр каштаваў $1393.

У параўнанні з красавіком гэтая лічба зменшылася на $27, а за год — на $350. Фактычна сярэдняя двухпакаёўка (50 м2) у Мінску патаннела за год на $17-20 тысяч.

Гэта лічбы рэальных угодаў, але прадаўцы спадзяюцца прадаць нерухомасць даражэй.

Паводле падлікаў Realt.by, сярэдняя прапанова квадратнага метра ў маі складала $1521 і працягвае штотыднёвае змяншэнне.

ЯМ

0
Мікалай / Адказаць
17.06.2015 / 16:02
але прадаўцы спадзяюцца прадаць нерухомасць танней http://nn.by/?c=ar&i=151436 дзіўныя прадаўцы. звычайна кожны прадавец намагецца прадаць тавар даражэй...
0
Мінак / Адказаць
17.06.2015 / 16:06
дайце разлікі. хоць раз хто-небудзь паказаў бы разлікі па гэтых коштах, каб мы, нарэшце, даведаліся, колькі рэальна каштуе гэты метр, а колькі забудоўшчык кладзе ў кішэню. ня можа так быць, што заробкі будаўнікоў засталіся тымі ж, кошт матэрыялаў тым жа, а кошт за метр падаражэў у 3 разы.
0
эх! / Адказаць
17.06.2015 / 16:32
Мінак, дарэмна заклікаеш. Даўно заўважана, што настаяшчы тутэйшы шчытает выша свайво дастоінства пачуць і пайсці насустрач, і яшчэ падзяліцца сваімі драгацэннымі пазнаніямі, а то раптам ты абгоніш яго на павароце. Хаця можа проста сцесняюцца на публіке, трудна разабрацца ў гэтых ціхонях. А ты не такой? Вот я не такой!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру