17.06.2015 / 16:53

У Брэсце плануецца ўстанавіць помнік Высоцкаму 5

У Брэсце плануецца ўстанавіць помнік Уладзіміру Высоцкаму, паведамляе афіцыйны сайт Брэсцкага гарвыканкама. 

Ідэя абмяркоўвалася 16 чэрвеня падчас рабочай сустрэчы старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука з адміністрацыяй гасцініцы «Буг», дзе ў 1972 і ў 1974 гадах Высоцкі двойчы спыняўся, і ўпаўнаважаным інвестара. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел галоўны архітэктар горада і спецыялісты па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада. 

Выказвалася ідэя аформіць у стылі 1970-х гадоў адзін з нумароў гасцініцы, дзе жыў Высоцкі, а ў суседнім памяшканні стварыць экспазіцыю, прысвечаную яго памяці. 

Абмяркоўвалася і магчымае месца ўстаноўкі скульптурнай кампазіцыі, у прыватнасці, недалёка ад уваходу ў гасцініцу «Буг». Гэты ўчастак павінен быць рэканструяваны, пры гэтым усе дрэвы і кусты застануцца на сваіх месцах. Такім чынам, тут можа з'явіцца невялікі сквер, у які арганічна ўпішацца скульптурная кампазіцыя. 

Ідэя стварыць помнік Высоцкаму вынесеная на грамадскае абмеркаванне. Заўвагі і прапановы можна дасылаць да 1 верасня на адрас рэдакцыі газеты «Брестский вестник» (Брэст, вуліца Міцкевіча, дом 25) ці на адрас электроннай пошты выдання brestvestnik@mail.by з пазнакай «Памятнае месца Высоцкага ў Брэсце».

0
Мастацтвазнавец у штацкім / Адказаць
17.06.2015 / 18:51
Усё роўна Наваградак Брэсту не пераплюнуць - там Высоцкі ўжо стаіць з гітарай да пояса. Цікава хто яшчэ з вядомых асобаў спыняўся на кароткі час у Брэсце і каму няма помніка?
0
Крем / Адказаць
17.06.2015 / 19:43
У гатэлі "Буг" надаўна ўсталявалі помніку Леніну. Без ніякіх грамадскіх абмеркаванняў.
0
ВОЛЬТА / Адказаць
18.06.2015 / 00:00
Дастаткова - памятнай дошкі!!!. /адчынілі,блін, ,,скрыню Пандоры,,.. :-[:-[
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру