17.06.2015 / 17:05

Рэклама не для ўсіх: у Кітаі дзеці заплакалі на небе ВІДЭА 1

Кітайскі вытворца ачышчальнікаў паветра Xiao Zhu запусціў рэкламную кампанію «Дыхай зноў». На дым завадскіх труб былі спраектаваныя выявы дзяцей, якія заліваліся плачам.

Аўтары рэкламы сцвярджаюць: 500-750 тысяч кітайцаў штогод паміраюць ад хвароб, звязаных з забруджаннем паветра, што месцамі перавышае ўсе магчымыя нормы.

Рэакцыя магчымых сведкаў акцыі на выявы ў небе невядомая.

Тут і ніжэй фота: Design Boom/Handsome Wong

Аляксандр Арсёнаў

0
BNK / Адказаць
17.06.2015 / 17:54
Ну, дык уласна Кітай і з'яўляецца адным з галоўным забруджвальнікам паветра на планеце на сённяшні дзень..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру