17.06.2015 / 18:15

Беларусь заняла 4-е месца ў «антырэйтынгу» эканамічнага росту 4

У гэтым годзе нам прадказваюць падзенне ВУП на 3,5%, у наступным — на 1%.

Такой выявай Business Insider ілюстраваў беларускую эканоміку. Фота: Vasily Fedosenko, Reuters

Business Insider назваў дзясятку эканомік свету, што дэманструюць найпавольнейшы рост. Першыя тры месцы ў ім занялі Україна, Венесуэла і Лівія, за імі — Беларусь.

У 2015 годзе, паведамляе выданне са спасылкай на Сусветны банк і Кнігу фактаў ЦРУ, у Беларусі прагназуецца зніжэнне валавага ўнутранага прадукту на 3,5%, у 2016-м — на 1% і толькі ў 2017-м нас чакае рост ВУП на 1%. За перыяд 2014-17 гг. ВУП зменшыцца прыкладна на 0,5%.

«Беларуская эканоміка цесна інтэграваная з расійскай — калі расійская эканоміка пацярпела ад крызісу 2014 года, тое ж адбылося з Беларуссю, — піша выданне. — Варта заўважыць, што Беларусь нібыта хоча палепшыць адносіны з Еўропай, не адварочваючыся ад Расіі».

З такой ацэнкай прычын слабых вынікаў эканамічнага развіцця можа пагадзіцца Мінэканомікі: асноўнай прычынай падзення ВУП міністэрства лічыць пагаршэнне знешнеэканамічнага становішча. Але, як сцвярджае міністэрства, у краіне забяспечана макраэканамічная стабілізацыя, назіраецца паляпшэнне збалансаванай эканомікі.

У лідара «антырэйтынгу», Украіны, ВУП у 2014-м праз баявыя дзеянні на ўсходзе і анэксію Крыма упаў на 6,8%. У гэтым годзе прагназуецца яшчэ большае падзенне — на 7,5%. Але ўжо ў наступным, 2016 годзе прагназуецца пост ВУП на 2%, праз год — на 3%. За 2014-17 гг. ВУП упадзе на 2,45%.

Следам за Беларуссю ў «антырэйтынгу» ідзе вельмі залежная ад турызму астраўная краіна Сэнт-Люсія (+0,15% ВУП за 2014-17 гг.). Другая пяцёрка антырэйтынгу — Расія (+0,26%), Сербія (+0,29%), Бразілія (+0,47%), Харватыя (+0,7%) і Емен (+0,9%).

Чытайце таксама: Беларусь не ўвайшла ў сотню міралюбівых краін

Аляксандр Арсёнаў

0
КВ / Адказаць
17.06.2015 / 23:25
Незалежную Беларусь можна (было - ці ўжо?) зьнішчыць толькі эканамічна. Таму тады Расія і падтрымала Лукашэнку, а пасьля падкармлівала рэжым. Цяжка ўявіць, як будзе разьвівацца сытуацыя...
0
работяга / Адказаць
18.06.2015 / 05:54
На Минском заводе автоматических линий развитие ситуации полный тупик.За февраль получили работники 2млн.400тыс. от заработанного.За март и апрель снова по 2млн.400тыс.Остаток все обещают потом отдать.За май вообще ни одной копейки не получили.Люди были в феврале в отпуске не полчили еще отпускных.СИТУАЦИЯ.
0
спакойны / Адказаць
18.06.2015 / 11:56
работяга, да Кабякова звярталіся? Не? Ну тады да "бацькі", як вы яго 20 гадоў называеця.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру