17.06.2015 / 18:47

У 90 раёнах Беларусі забаронена наведваць лес. Да выхадных чакаецца поўная забарона + КАРТА 6

Забарона на наведванне лясоў з-за сухога надвор'я дзейнічае ўжо ў 90 раёнах краіны. Гэта 76% ад агульнай колькасці раёнаў краіны.

У міністэрстве лясной гаспадаркі не выключаюць, што да выхадных абмежаванні ўвядуць па ўсёй краіне, паведамляе прэс-служба ведамства.

Цалкам забаронена наведваць лясы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Уведзена забарона ў 15 раёнах Мінскай. Пра гэта БелТА паведаміў начальнік аддзела аховы, абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Мінскага ДВЛГА Сяргей Сянькевіч.

Чырвоным — дзе забаронена наведваць лясы, жоўтым, дзе могуць забараніць найбліжэйшым часам, карта Tut.by

У Мінскай вобласці закрытыя для наведвання лясы ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Вілейскім, Клецкім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Мінскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах. Рашэнне прынята ў сувязі з сухімі і гарачымі ўмовамі надвор'я і высокай ступенню пажарнай небяспекі. Дзейнічае поўны забарона на наведванне лясоў (за выключэннем вытворчай і гаспадарчай неабходнасці).

«Мы добра памятаем сітуацыю з пажарамі, якая склалася ў вобласці мінулай восенню. Каб бяда не паўтарылася, прыняты адпаведныя меры бяспекі», — адзначыў Сяргей Сянькевіч.

Да пачатку наступнага тыдня ў цэнтральнай частцы Беларусі дажджоў не прагназуецца.

0
Толик / Адказаць
17.06.2015 / 20:15
Абсолютный бред. Тех по чьей вине случаются пожары это не остановит. А нормальным людям, которые выйдя на пикник в лес обкапывают и заливают после ухода костры и убирают за собой мусор, лишают нормального отдыха, похода за ягодами и грибами.
0
Вася / Адказаць
17.06.2015 / 22:34
Сразу видно, что Толик
0
А? / Адказаць
17.06.2015 / 23:12
А ці ёсць у якім Кодэксе адказнасць за парушэнне гэтакай забароны? Дарэчы, хутка пачнуцца ягады.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру