17.06.2015 / 20:37

Беларускі пацярпелі першую паразу на ЧЕ па баскетболе 3

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пацярпела першую паразу на чэмпіянаце Еўропы (дагэтуль былі чатыры перамогі ў чатырох матчах), што праходзіць у Венгрыі і Румыніі.

Сёння падапечныя Анатоля Буяльскага прайгралі Чэхіі з лікам 70:73, прычым чэшкі вырвалі перамогу літаральна на апошняй секундзе, а беларускі выйгравалі пасля трох чвэрцяў.

У чацвер — матч з Чарнагорыяй (16:30), у пятніцу — з Францыяй.

Беларусь – 2-1, Францыя – 2-0, Турцыя – 2-1, Чарнагорыя – 1-2, Чэхія – 1-2, Грэцыя – 0-2.

У плэй-оф выходзіць чатыры каманды з групы.

0
Skilled Expert / Адказаць
17.06.2015 / 22:21
Prykra. Trymajciesia dziaučatki, vy liepšyja !
0
Змагар / Адказаць
17.06.2015 / 22:49
Не ў чацьвер,а ў пятніцу,19.06.2015 а 16.30 ў Дэбрэцане
0
змагар / Адказаць
17.06.2015 / 22:56
Skilled Expert , нічога прыкрага тут няма,трэба было не лавіць "варон" ў заключнай частцы гульні,якую яны прайгралі з лікам 18-25,а да яе вялі52-48...Карацей кажучы,у пятніцу павінны "касьцьмі лажыцца" ў гульні з "ліліпуткамі" Чарнагорыі,якіх Турцыя сёньня разбамбіла з лікам 61-41 і здагнала Беларусь па набраных балах - па 5!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру