17.06.2015 / 22:40

Расійскія ўстановы ў Бельгіі атрымалі апавяшчэнне пра арышт іх маёмасці па справе «Юкаса» 39

Усе расійскія ўстановы ў Бельгіі, за выключэннем абароненых дыпламатычным імунітэтам, атрымалі апавяшчэнне пра арышт іх маёмасці.

tass.ru

Кампанія Yukos Universal Limited запатрабавала арыштаваць іх маёмасць, бо «мае сур'ёзныя засцярогі адносна магчымасці атрымаць належную яму суму, у прыватнасці, з-за сістэматычнай адмовы Расійскай Федэрацыі выконваць, вынесеныя супраць яе судовыя рашэнні і ўлічваючы стаўленне РФ да гэтага рашэння».

Сума пазову - каля 1,6 мільярда еўра. Арышт маёмасці зроблены па рашэнні бельгійскага арбітражнага суда ад 18 лiпеня 2014 года. У абгрунтаванні арышту згадваецца рашэнне ЕСПЧ, па якім Расія павінна выплаціць былым акцыянерам «ЮКАСа» 1,86 мільярда еўра.

У спісе пералічаныя практычна ўсе буйныя банкі, зарэгістраваныя ў Бельгіі, і нават такія арганізацыі, як «Еўракантроль», які рэгулюе паветраны рух над Еўропай. У ім — усе расійскія прадстаўніцтвы, акрамя абароненых імунітэтам дыпламатычных, аж да архіепіскапства Брусэльскага і Бельгійскага РПЦ, у тым ліку прадстаўніцтва недзяржаўных арганізацый і СМІ.

***

У ліпені 2014 Еўрапейскі суд па правах чалавека прысудзіў былым акцыянерам «ЮКАСа» кампенсацыю ў 1,86 мільярда еўра. 16 снежня рашэнне ўступіла ў сілу. Расія павінна на працягу паўгода ажыццявіць план па арганізацыі выплат. У чэрвені 2015 Рада Еўропы запатрабавала ад Расіі прадаставіць графік выплат акцыянерам «ЮКАСа». У Мінюсце РФ заявілі, што лічаць рашэнне ЕСПЧ беспадстаўным.

***

Акрамя таго, на карысць «ЮКАСа» ў ліпені 2014 вынес рашэнні Трацейскі суд у Гаазе. Ён абавязаў Расію выплаціць былым акцыянерам 50 мільярдаў даляраў.

***

Акцыянеры «ЮКАСа» звярнуліся ў суды шэрагу краін з мэтай спагнання з РФ грошай.

0
555 / Адказаць
17.06.2015 / 22:47
Подонки!!!
0
лях / Адказаць
17.06.2015 / 22:49
Вось сапрауды прыемная навина. Усё ж таки ёсьць справядливасьць на белым сьвеце. Галоунае справу давесьци да канца.
0
Вячеслав / Адказаць
17.06.2015 / 22:52
Як у нас кажуць: Мелочь, а приятно!
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру