17.06.2015 / 23:40

Такім Шэрлака Холмса вы яшчэ не бачылі 9

93-гадовы стары, які на вачах губляе і памяць, і здольнасць хадзіць, але які не губляе востры розум і ўменне за дэтэктыўнай загадкай убачыць чалавечую гісторыю і драму чалавечых адносін.

Такім паўстае герой новага брытанскага фільма «Містэр Холмс» у выкананні патрыярха брытанскага кіно і тэатра Іэна Макелена, піша Бі-Бі-Сі.

Колькасць фільмаў пра вялікага сышчыка пераваліла за сотню. Першы быў зняты 100 гадоў таму — у 1916 годзе.

Няма недахопу і ў яркіх экранных увасабленнях Холмса. Постсавецкі глядач захоўвае вернасць сапраўды цудоўнаму Васілю Ліванаву. У англа-амерыканскім кіно ў гэтай ролі спрабавалі сябе самыя гучныя зоркі, а хрэстаматыйным і для многіх непераўзыдзеным на радзіме Холмса лічыцца Джэрэмі Брэт. Ён зняўся ў 42 фільмах тэлесерыяла «Прыгоды Шэрлака Холмса» (1982—1994).

У апошняе дзесяцігоддзе для гледачоў маладых Шэрлак Холмс — гэта Роберт Даўні-малодшы і, вядома ж, Бенедыкт Камбербатч, «Шэрлак Холмс XXI стагоддзя».

І вось новы фільм рэжысёра Біла Кондана, дзеянне якога адбываецца ў 1947 годзе (раман Мітча Каліна «Пчолы містэра Холмса), праз 20 гадоў пасля публікацыі апошняй гісторыі пра Ш.Холмса Артурам Конан-Дойлем і 17 гадоў праз пасля смерці самога пісьменніка.

93-гадовы Холмс адпраўляецца на адпачынак у вясковы дом у графстве Сусэкс, дзе ён разводзіць пчол і жыве са сваёй эканомкай і яе дапытлівым падлеткам-сынам.

Гублянне памяці, як непазбежны спадарожнік старасці і старэння — адна з галоўных тэм фільма.

Можа быць, таму гэтак хаатычнымі выглядаюць намаганні Холмса аднавіць у памяці акалічнасці старой справы 1919, і яго паездка ў разбураную вайной (але яшчэ не атамнай бомбай!) Хірасіму.

Менавіта там, у японскай гісторыі крыецца зусім забытая старым Холмсам бегла прамоўленая ім легкадумная фраза, што, як ён цяпер разумее, становіцца прычынай сямейнай трагедыі на другім канцы планеты.

Прыхільнікі традыцыйнага Шэрлака Холмса могуць быць расчараваныя. У фільме «Містэр Холмс» няма не толькі дынамічнага прыгодніцкага дзеяння, але і скрупулёзнай інтэлектуальнай дэдукцыі.

Але ціхая, сумная, амаль меланхалічная карціна патрывожанай згасаючай свядомасці, знятай на фоне пастаральнага англійскага вясковага пейзажу, аказваецца, тым не менш, неверагодна захапляльнай.

Такога Холмса мы яшчэ не бачылі …

0
гарадзенка / Адказаць
18.06.2015 / 00:07
93 гады, напэўна, гэта ўжо занадта, перабор, але вядома трэба паглядзець фільм, каб рабіць высновы. А вось кнігу Артура .Конана Дойля "Прыгоды Шэрлака Холмса" у перакладзе на беларускую мову групай перакладчыкаў на чале з Ганнай Якутай вельмі раю пачытаць. Вельмі добры пераклад і нават ёсць невялічкія тлумачэнні гістарычныя. Такі звыклы нам па расейскаму перакладу Ватсон, у перакладзе па-беларуску гучыць як Ўотсан.
0
Inhvar / Адказаць
18.06.2015 / 00:20
Як па мне,дык лепшы тыпаж Ш.Холмса быў бы..З.Пазьняк(калi яму было 50 гадоў)
0
13 / Адказаць
18.06.2015 / 09:13
Inhvar, Роль Холмса "играли" сотни актёров... Но единственным человеком получившим прямое признание нынешней Королевы Великобритании за воплощение личности Шерлока Холмса был и есть советский актёр Василий Ливанов. Это признанием явился британский орден за исполнение роли Шерлока Холмса...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру