Міністэрства фінансаў ЗША прыняло рашэнне аб размяшчэнні партрэта знакамітай жанчыны на абноўленых купюрах наміналам у 10 даляраў, прыводзіць CNN заяву кіраўніка ведамства Джэка Лью.
Купюры з абноўленым дызайнам з'явяцца ў 2020 годзе ў гонар стогадовага юбілею прыняцця 19-й папраўкі ў Канстытуцыю ЗША, якая давала жанчынам выбарчае права. Рашэнне аб тым, хто менавіта будзе на банкнотах, будзе прынята на працягу некалькіх месяцаў.
У апошні раз партрэт жанчыны адлюстроўваўся на амерыканскіх банкнотах яшчэ ў XIX стагоддзі: з 1891 па 1896 на срэбных сертыфікатах у адзін даляр змяшчаліся партрэты Марты Вашынгтон — жонкі першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.
З 1929 на 10-даляравых купюрах змяшчаецца партрэт аднаго з «бацькоў-заснавальнікаў» ЗША, першага міністра фінансаў краіны Аляксандра Гамільтана. Да гэтага цэнтральнае месца займаў сёмы прэзідэнт Эндру Джэксан, якога «павысілі» да 20-даляравых купюр.