Шасцігадовы Оўэн Лэйк, які падарожнічаў з сям'ёй з Тампы (Фларыда) у Х'юстан (Тэхас), згубіў у аэрапорце сваю любімую цацку — тыгра Гобса. Мама няшчаснага дзіцяці патэлефанавала ў Міжнародны аэрапорт Тампы, каб даведацца пра тыграня — і супрацоўнікі адправіліся на пошукі. Гобса ў выніку знайшлі цэлага ў дзіцячым гульнявым пакоі.

Пакуль цацка чакала Оўэна, персанал аэрапорта вырашыў зладзіць ёй экскурсію, каб паказаць, як там усё ўладкавана. Усе пяцідзённыя прыгоды Гобса былі задакументаваныя: ён дапамагаў перавозіць багаж, кантактаваў з дыспетчарамі і нават частаваўся марожаным.

Калі Оўэн Лэйк вярнуўся па Гобса, яму ўручылі альбом з фотаздымкамі, каб ён ведаў, чым займаўся яго сябар у аэрапорце Тампы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?