Міністэрства гандлю Беларусі цалкам закрыла тры міні-кавярні ТАА «Сайгон», паведамляе прэс-служба Міністэрства.

«Гандлёвай інспекцыяй Мінгандлю праведзены праверкі аб'ектаў грамадскага харчавання ТАА «Сайгон», размешчаных на рынку ў Ждановічах, у ходзе якіх выяўлены факты рэалізацыі тавараў з мінулымі да трох месяцаў тэрмінамі прыдатнасці, невыканання асартыментных пералікаў, парадку кантролю якасці і бяспекі выпусканай прадукцыі, умоў яе захоўвання, неналежнага санітарнага стану аб'ектаў», — паведамляе прэс-служба.

За падобныя парушэнні праца аб'ектаў ТАА «Сайгон» ужо прыпынялася Мінгандлем у канцы лютага 2015 года. Аднак належных мер кіраўніцтва арганізацыі не прыняло, у сувязі з чым прынята рашэнне аб поўнай забароне працы трох міні-кавярань.

Былі ўлічаны і факты невыканання ліцэнзійных патрабаванняў, звязаныя з захоўваннем алкагольных напояў без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця, а таксама парушэнняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, выяўленыя ў аб'ектах ТАА «Сайгон» падатковымі і санітарнымі органамі.

Сетка в'етнамскіх кавярань была аб'ектам увагі і анекдотаў, аднак да іх усе звыклі. «Сайгон» трапіў пад увагу кантрольных органаў пасля рэзананснага журналісцкага расследавання «Комсомольской правды». Яе карэспандэнтка ўладкавалася на працу туды і расказала, як там абы-як мыюць посуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?