Праваахоўныя органы Кіева затрымалі двух чалавек, якія падазраюцца ў забойстве ўкраінскага журналіста Алеся Бузіны, паведамляе прэс-служба пракуратуры ўкраінскай сталіцы.

Як заявіў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў, затрыманыя жыхары Кіева — 25-гадовы Дзяніс Палішчук і 25-гадовы Андрэй Мядведзька.

Журналіст і пісьменнік Алесь Бузіна, вядомы сваімі прарасійскімі выказваннямі, быў застрэлены ў Кіеве 16 красавіка.

Забойства адбылося на вуліцы Дзегцяроўскай, на захад ад цэнтра Кіева. Журналіста расстралялі з аўтамабіля Ford Focus цёмна-сіняга колеру.

Прэзідэнт Украіны Парашэнка назваў забойства Бузіны «свядомай правакацыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?