Сямейная драма ледзь не прывяла да падпалу дома з малалетнімі дзецьмі ў Вілейскім раёне.

Днём 17 чэрвеня ў РАУС звярнулася 21-гадовая жанчына 1994 жыхарка вёскі Балашы. Яна паведаміла, што яе муж, на год старэйшы за яе, падпаліў дом з малымі дзецьмі.

Высветлілася, што ў гэты дзень паміж мужам і жонкай адбылася сварка, пасля якой мужчына абліў вугал хаты бензінам і падпаліў.

Убачыўшы, што жонка стала тэлефанаваць у міліцыю, мужчына затушыў агонь.

Пацярпелых няма. Мужчына затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?