У зацікаўленых ведамствах Беларусі і Расіі праходзіць узгадненне праект «распрацоўкі інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека на базе вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы», паведамляе (PDF) газета «Навука».

Праект пад кароткай назвай «ДНК-ідэнтыфікацыя» дапаможа ў пошуку злачынцаў і лекаванні хвароб. Ці закладзенае ў праекце абавязковае занясенне ў базу звестак пра кожнага чалавека, не ўдакладняецца.

Праграма разлічаная на 2016-2020 гады, меркаваны бюджэт складае 3 млрд расійскіх рублёў (каля 55,5 млн даляраў). З беларускага боку замоўца праграмы — Нацыянальная акадэмія навук, расійскі замоўца — Федэральнае агенцтва навуковых арганізацый, што падтрымала ініцыятыву следчага камітэту.

Сярод мэтаў называецца забеспячэнне бяспекі грамадзян і барацьба з тэрарызмам, ідэнтыфікацыя ахвяр катастроф і аварый, барацьба з мігрантамі, што знаходзяцца ў вышуку ў іншай краіне, барацьба з наркатрафікам.

У межах праграмы прапануецца стварыць базу звестак ДНК-маркераў, а таксама метады ідэнтыфікацыі па ДНК рысаў знешнасці, узросце і рэгіёне пражывання. База дазволіць вызначыць як самога чалавека, калі яго ДНК ёсць у базе, так і яго імаверных родзічаў, калі ў базе знойдуцца блізкія ДНК-узоры.

Таксама база ДНК можа дапамагчы ў лекаванні і вывучэнні сардэчна-сасудзістых хвароб, дыябету, метабалічнага сіндрому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?