18.06.2015 / 20:23

Гіганцкая прышчэпка, фатэль і вуллі: у Мінску адкрылі парк з інсталяцыямі «Арт-астравы» ФОТАРЭПАРТАЖ 4

На тры месяцы востраў Камсамольцаў у акваторыі Камсамольскага возера ператварыўся ў музей сучаснага беларускага мастацтва пад адкрытым небам. 18 чэрвеня ў Мінску адкрыўся мастацкі праект «Арт-Астравы».

Упершыню ў Беларусі пад адкрытым небам прадстаўленыя 14 шматметровых прасторавых аб'ектаў дванаццаці вядомых беларускіх мастакоў. Выстава будзе доўжыцца на працягу ўсяго лета і будзе даступная мінчанам і гасцям сталіцы бясплатна.

Ігар Лявонцьеў — Прышчэпка.

Дзяніс Барсукоў — Сырны фатэль.

Пётр Кузьміч — Гук.

На адкрыцці экспазіцыі граў аркестр.

Павел Вайніцкі — Вавілонская вежа.

Таццяна Гамза — Рыбны дзень.

Канстанцін Селіханаў — Пераключальнік.

Мацкевіч Вадзім, Ермаловіч Сяргей — Хадуліст.

Віктар Астэр — Жалезны хакеіст.

Праект «Арт-Астравы» прадставіў самай шырокай аўдыторыі асноўныя кірункі развіцця беларускага contemporary art і створыць перспектыўную арт-пляцоўку для рэалізацыі творчых ініцыятыў мастакоў. Таксама праект імкнецца распрацаваць механізмы ўкаранення і гарманічнага існавання арт-аб'ектаў у кантэксце звыклага гарадскога асяроддзя.

У праекце ўдзельнічаюць Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Касцючэнка, Міхаіл Шыкаў, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Вадзім Мацкевіч, Сяргей Ермаловіч, Ігар Леонцьеў, Дзяніс Барсукоў, Таццяна Гомза, Пётр Кузьміч, Віктар Астэр.

Праект «Арт-Астравы» рэалізуецца Цэнтрам Сучасных Мастацтваў і агенцтвам сацыяльнага маркетынгу «GrandBS» пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Міністэрства культуры Рэпублікі Беларусь. Генеральны спонсар праекта – Альфа-Банк (Беларусь).

0
NY / Адказаць
18.06.2015 / 21:57
всё как в Европе ГУК - шикарно, супер! всё остальное... ну как в европе :)
0
Kažemaks / Адказаць
18.06.2015 / 23:33
Выдатна! Мне падабаецца!
0
Акуляры / Адказаць
19.06.2015 / 00:00
А галоўны беларускі імператар гэты флэш-моб дазволіў? Як такое псеўдамастацтва маглі ў яго пушчэ без дазволу натыкаць та?)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру