Паводле яе слоў, калі чарговы плацеж не паступіць да 30 чэрвеня, Грэцыя апынецца ў стане дэфолту.

«Я спадзяюся, што гэтага не адбудзецца. Я вельмі на гэта спадзяюся», - сказала Лагард.

Тым часам, канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што дамоўленасць з Грэцыяй па пытанні яе запазычанасці з асноўнымі крэдыторамі — ЕС, МВФ і ЕЦБ — усё яшчэ можа быць дасягнута.

Выступаючы ў Бундэстагу, Меркель сказала, што Германія робіць усё магчымае для таго, каб Грэцыя засталася ў складзе еўразоны, але дадала, што Афіны павінны сур'ёзна ставіцца да правядзення рэформаў.

«Я ўсё яшчэ перакананая, што пры жаданні ўсё магчыма», —сказала канцлер.

Ангела Меркель зрабіла гэтую заяву напярэдадні сустрэчы міністраў фінансаў краін еўразоны ў Люксембургу.

На працягу бліжэйшых двух тыдняў Грэцыя павінна альбо дасягнуць дамоўленасці аб рэструктурызацыі сваёй запазычанасці, альбо аб'явіць дэфолт ў сувязі з невыкананнем чарговага плацяжу МВФ, якая складае 1,6 млрд еўра.

Грэцыя ўжо перанесла выплату 300 мільёнаў еўра, якая павінна была адбыцца ў канцы мая, на канец чэрвеня.

Варыянты развіцця падзей

Варыянт 1: Дамоўленасці дасягнута не будзе. Грэцыя абвесціць дэфолт па выплатах сваіх даўгоў МВФ і ЕЦБ. У такім выпадку Еўрапейскі цэнтральны банк спыніць праграму экстранай дапамогі банкам Грэцыі, што прывядзе да масавага забрання ўкладаў, увядзення абмежаванняў над рух капіталу і магчымага выхаду Грэцыі з еўразоны

Варыянт 2: Грэцыя дасягне дамоўленасці са сваімі крэдыторам у апошнюю хвіліну, пазбегне такім чынам дэфолту і застанецца ў складзе еўразоны

Варыянт 3: Дамоўленасці дасягнута не будзе, але абодва бакі паспрабуюць замяць супярэчнасці і Грэцыя пакуль застанецца ў складзе еўразоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?