Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паабяцаў, што Масква «адкажа ўзаемнасцю» на арышт сваіх актываў у асобных еўрапейскіх краінах.

tass.ru

tass.ru

Па словах міністра, у найбольшай ступені Расія занепакоеная арыштам рахункаў сваіх дыпламатычных устаноў у Бельгіі. Цяпер Масква дамагаецца адмены арышту.

«Гэта абсалютна супярэчыць венскім канвенцыям аб дыпламатычных адносінах, якія забяспечваюць імунітэт усёй дыпламатычнай уласнасці, нерухомасці і ўсяму, што з гэтым звязана», — сказаў Лаўроў тэлеканалу РБК.

Міністр дадаў, што Расія не прымае тлумачэнняў бельгійскага боку, які сцвярджае, што суды прынялі рашэнне пра арышт актываў без ведама ўладаў. Лаўроў адзначыў, што гарантыі імунітэту дыпламатычнай уласнасці дае дзяржава.

Пра арышт шэрагу расійскіх актываў ў Францыі і ў Бельгіі, а таксама ў Аўстрыі, стала вядома ў сераду і чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?