Супрацоўнікі Мазырскага РАУС затрымалі 29-гадовага жыхара Мазыра, які ў красавіку гэтага года спрабаваў учыніць адразу два цяжкія злачынствы: рабаванне і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняй мясцовай жыхаркі. 

17-гадовая дзяўчына вярталася дадому, на прыпынку да яе падышоў малады мужчына і пагрозамі прымусіў прайсці з ім у бок прылеглага лесу. Завязаўшы шалікам вочы школьніцы, ён адабраў у яе сярэбраны ланцужок, мабільны тэлефон і стаў патрабаваць грошы. Нічога не знайшоўшы ў сумцы ахвяры, рабаўнік паспрабаваў учыніць у дачыненні да дзяўчыны гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, аднак не давёў сваю злачынную задуму да канца. 

Нягледзячы на шок, 11-класніца пачала размаўляць са зламыснікам, перашкодзіўшы яму ўчыніць гвалт. Як пазней расказала пацярпелая, злачынца, які не чакаў такога павароту падзей, паспяшаўся ўцячы. 

Мужчыну затрымалі ў чэрвені пасля працяглых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Ён раней ужо быў судзімы за рабаванне і згвалтаванне. Зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары, дзе дае прызнаўчыя паказанні. У дачыненні да падазронага распачатая крымінальная справа, яму пагражае працяглы турэмны тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?