Андрэй Грынкевіч. Фота belembassy.org |
Па словах палітыка Паўла Севярынца, міністар эўрапейскай інтэграцыі Сэсілія Мальстрам запэўніла, што Беларусь чакаюць у аб’яднанай Эўропе. Швэцыя ж у сваю чаргу гатовая быць правадніком беларускіх інтарэсаў у Эўрасаюзаўскіх структурах.
Цікава, што мерапрыемства таксама наведаў пасол Беларусі ў Швэцыі Андрэй Грынкевіч. Гэта ці ня першы выпадак, калі афіцыйны пасланьнік Менску ў Стакгольме прыняў удзел у адным мерапрыемстве з апазыцыйнымі палітыкамі. «Для ўсіх гэта была вялікая нечаканасьці і неспадзяванка, што спадар пасол завітаў да нас. Ён нават выступіў з прамовай. Разам з тым, ягоныя словы абсалютна ніяк не супярэчылі нашай пазыцыі», — кажа П.Севярынец.