Кадр з відэа Reuters

Кадр з відэа Reuters

Кенгуру, як і людзі ды прыматы, часцей карыстаюцца адной з пярэдніх канцавін, але, у адрозненне ад людзей, часцей левай, сцвярджаюць даследчыкі пад кіраўніцтвам пецярбуржца Ягора Малашычава ў часопісе Current Biology.

Кенгуру падбіраюць лістоту, нахіляюць галінкі ці чысцяць нос часцей левай лапай. А руда-шэрыя валабі выкарыстоўваюць левую лапу для складаных дзеянняў, а правую — там, дзе патрэбная фізічная сіла.

Малашычаў заўважыў яшчэ 10 год таму, што жабы, што скочуць, радзей паказваюць прыярытэтнае выкарыстанне адной з канцавін, чым іх родзічы, што ходзяць па зямлі. Затым біёлаг заўважыў схільнасць да лева- і праварукасці ў ляцяг і хатніх апосумаў — сумчатых, хто перасоўваюцца на чатырох лапах. Найбольш яскравае прыярытэтнае выкарыстанне адной з канцавін выявілася ў «двухногіх» (альбо «трохногіх», калі лічыць актыўнае выкарыстанне хваста) кенгуру.

Падзяленне на леўшуноў і праўшуноў дзіўнае, бо сумчатыя не маюць нейроннай сеткі, што звязвае левае і правае паўшар’е мозгу ды лічыцца асноўнай умовай падзялення на лева- і праварукіх. Даследчыкі надалей працягнуць вывучаць мозг сумчатых, адрозны па многіх параметрах ад іншых жывёл. Гэта зможа, сярод іншага, дапамагчы ў вывучэнні і лекаванні шызафрэніі і аўтызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?