Украінская ваенная пракуратура дала байцам расфармаванай роты «Тарнада» два дні на тое, каб скласці зброю.

Галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціёс прыгразіў, што ў выпадку адмовы здацца базу, на якой забарыкадаваліся байцы «Тарнада», возьмуць штурмам.

Па словах Маціёса, у цяперашні час на базе знаходзяцца каля 170 чалавек, прычым у 43 з іх ёсць судзімасць. База ўмацаваная і замініраваная, аднак пракуратура ўсё роўна гатовая аддаць загад аб яе штурме.

Пры гэтым раней у МУС паабяцалі, што штурму базы не будзе. Прэс-сакратар ведамства паведаміў, што сітуацыю ўдалося разрадзіць і страляць у сваіх ніхто не будзе. У сваю чаргу прадстаўнікі роты паведамілі, што гатовыя скласці зброю на працягу месяца.

Скандал вакол роты «Тарнада» пачаўся з арышту ў сераду васьмі вайскоўцаў, якія падазраюцца ў забойствах, выкраданнях людзей і вымагальніцтве.

Кіраўнік Луганскай вобласці Генадзь Маскаль пасля гэтага параўнаў роту з АЗГ і запатрабаваў яе раззброіць. Аднак самі байцы адмовіліся скласці зброю і замкнуліся на базе ў Луганскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?