Апоўначы 19 лютага на «Тузіне Гітоў» распачалося афіцыйнае галасаваньне ў намінацыі «Выканаўца году». Па традыцыі ў журы гэтай намінацыі будуць усе наведнікі нашага парталу — кожны можа аддаць свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў адзін раз на дзень.

24 лютага апоўначы галасаваньне спыняецца, а ягоны пераможца будзе названы непасрэдна на самой цырымоніі ўзнагароджаньня 29 лютага ў КЗ «Мінск». У сьпіс намінантаў трапілі восем самых яскравых асобаў беларускага року.

Пры складаньні сьпісу прэтэндэнтаў на рок‑карону ў намінацыі «Выканаўца году» ўлічваліся выканаўцы, якія цягам году яскрава засьведчылі сваю творчую актыўнасьць у сваіх праектах і па‑за імі. Аргкамітэт кіраваўся наступнымі крытэрамі: а) прафэсіяналізм, б) удалы сцэнічны імідж і харызма, в) сталая прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы.

У выніку ў сьпіс намінантаў трапілі:

‑ Аляксей Шадзько
‑ Сяргей Міхалок
‑ Уладзімер Пугач
‑ Зьміцер Вайцюшкевіч
‑ Віталь Артыст
‑ Лявон Вольскі
‑ Ігар Варашкевіч
‑ Аляксандар Кульлінковіч.

Галасаваць можна ад 0:00 19 лютага да 0:00 24 лютага. Кожны можа аддаць свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў адзін раз на дзень. Вынікі будуць абвешчаныя непасрэдна на цырымоніі «Рок‑Каранацыя» 29 лютага ў канцэртнай залі «Мінск»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?