Аляксандр Лукашэнка прадставіў 19 лютага на пасадзе старшыню Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча і генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

А.Лукашэнка паведаміў, што ў 2007 годзе праваахоўнымі органамі неабгрунтавана прыцягваліся да крымінальнай адказнасці 227 чалавек, судовы разгляд 368 крымінальных спраў адкладваўся з‑за неабходнасці збору дадатковых доказаў і перавыстаўлення абвінавачанняў.

А.Лукашэнка лічыць, што на якасна новы ўзровень неабходна ўзняць і падтрыманне пракурорамі дзяржаўнага абвінавачання ў судах. Паводле слоў прэзідэнта, не павінен чалавек, які прадстаўляе абвінавачанне ад асобы дзяржавы, быць прафесійна ніжэйшы за адваката.

«Дзяржава чакае ад пракуратуры больш актыўнай ролі ў арганізацыі выканання палажэнняў трох дырэктыў прэзідэнта», — сказаў А.Лукашэнка. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ніводзін дзяржаўны орган не павінен знаходзіцца па‑за кантролем.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0