26.06.2015 / 13:41

Сяргей Махнач. Шчанюк верш для дзяцей 2

Наш шчанюк разумны самы:
Толькі чуе голас мамы,
Робіць выгляд ён ласкавы
І гуляецца з катом.
Але ж толькі рыпне брама,
За якою знікне мама,
Стане ўсё яму цікава —
Пераверне цэлы дом!

0
Наталля / Адказаць
26.06.2015 / 15:38
Вельмi люблю дзiцячыя вершы, асаблiва на беларускай мове. Дзякуй!
0
Даша / Адказаць
26.06.2015 / 19:14
"Шчанюк" - гэта не для дзяцей. Вох...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру