Сярод студэнтаў і магістрантаў беларускіх ВНУ доля замежных грамадзянаў у 2014/2015 навучальным годзе складала 4%. Гэта каля 15 тысяч чалавек, прычым кожны год лічба павялічваецца.

Сярод грамадзянаў якіх краін беларуская адукацыя карыстаецца найбольшым попытам?

Па-ранейшаму сярод студэнтаў і магістрантаў найбольшае прадстаўніцтва маюць туркмены. Іх налічылася 8408 чалавек (56,8% ад усіх замежнікаў). Услед у рэйтынгу ідуць грамадзяніне Расіі (1580; 10,7%) і Кітая (1198, 8,1%).

Цалкам спіс выглядае наступным чынам:

Краіна Колькасць
1. Туркменістан 8408 56,8%
2. Расія 1580 10,7%
3. Кітай 1198 8,1%
4. Нігерыя 479 3,2%
5. Азербайджан 347 2,3%
6. Іран 312 2,1%
7. Таджыкістан 248 1,7%
8. Украіна 220 1,5%
9. Казахстан 214 1,4%
10. Ліван 206 1,4%
11. Ірак 165 1,1%
12. Літва 112 0,8%
13. Турцыя 105 0,7%
14. Сірыя 94 0,6%
Іншыя краіны 1108 7,5%
Агулам 14796
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?