Этна-электронны праект спявачкі Русі Shuma прадставіў у ангары бара «Хуліган» свой першы поўнафарматны альбом «Жніво».

Вечарына доўжылася з 9-й вечара да 6 раніцы. Разам з Shuma выступалі дыджэі Nick Cherny, Raketka, Dee Flack, Magic, Likedill ды Shumaboy.

Варта адзначыць, што падчас дыджэйскіх сэтаў пад сцэнай было ўдвая менш народу, чым на курылцы ля выхаду з бара — большасць слухачоў прышла на Русю.

Трэк з альбома «Жніво»:

Гурт Shuma ўтварыўся ў 2012 годзе, у 2013-м выдаў міні-альбом «Золак». Вакалісткі Руся і Надзея Чугунова разам з мультыінструменталістам Аляксеем Будзько і саўнд-прадзюсарамі Нікам Чорным і Аляксеем Карабейнікам спалучаюць электронную музыку з архаічнымі беларускімі спевамі. Да 2010 года Руся брала ўдзел у рок-гурце Indiga, у складзе якога была названая «Рок-князёўнай» на «Рок-каранацыі» ў 2006 годзе.

Чытайце таксама: Спявачка Руся стала голасам чыгуначных вакзалаў Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?