Судовая калегія па крымінальных справах Менскага абласнога суда адмяніла пастанову суда Нясьвіскага раёну па абвінавачваньні Аляксандра Крутога ў публічнай абразе прэзыдэнта Беларусі і адмяніла вытворчасьць па ягонай справе.

Cёньня Менскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу нясьвіскага праваабаронцы Аляксандра Крутога, абвінавачанага ў абразе прэзыдэнта. 24 студзеня суд Нясьвіскага раёна прызнаў А. Крутога вінаватым у публічнай абразе прэзыдэнта. Пры гэтым было вызначана, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва. Крымінальную справу спынілі, а Крутога вызвалілі ад пакараньня. Cуд пастанавіў прызначыць яму прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай бальніцы са звычайным наглядам, паколькі судова‑мэдыцынская экспэртыза выявіла ў яго паранаідальную шызафрэнію. Пасьля зьмяшчэньня Крутога ў бальніцу, яму мусілі зьмяніць меру стрыманьня. У чаканьні пераводу ў бальніцу, ён тры тыдні правёў у Жодзінскім СІЗА. 19 лютага судовая калегія па крымінальных справах Менскага абласнога суда адмяніла пастанову суда Нясьвіскага раёну па абвінавачваньні Аляксандра Крутога ў публічнай абразе прэзыдэнта Беларусі і адмяніла вытворчасьць па ягонай справе.

Сямён Печанко, паводле Вясна’96

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0