Фаны гурту проста агаломшаныя афішамі бліжэйшага сольнага выступу лідэраў беларускай рок-сцэны, які мае адбыцца 12 сакавіка ў менскім R‑Club.

Арганізатар канцэрту і былы дырэктар гурту Ўладзімер Шаблінскі на пытаньне ТГ што гэта ўсё значыць, адказвае: «Тое і значыць — N.R.M. даюць разьвітальны канцэрт. На такія геапалітычныя пытаньні можа адказаць толькі Лявон Вольскі».

Лідэр N.R.M. Лявон Вольскі на пытаньне з чым разьвітваюцца музыкі толькі ўсьміхнуўся: «Хітры ход такі». Выявіліся, што такім чынам музыкі вырашылі разьвітацца зь зімой. «Чыя ідэя даць такую назву канцэрту, не скажу, але ўсе мы пэўныя, што час ужо сустракаць вясну. Нецікава, калі ўсё проста і адназначна: супэрсьвятло, супэргук і гэтак далей. Трэба ж, каб заўсёды нейкая фішка была».

Музыка адзначыў, што шмат хто сапраўды зачакаўся ад N.R.M. сапраўды разьвітальнага канцэрту. «Трэба ж апраўдваць надзеі людзей, але не ісьці на павадку», — зазначыў Лявон Вольскі.

Тузін гітоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0