Не будуць прымацца наступныя выказванні (правілы, сфармуляваныя ў 2018 годзе)

  1. Каменты, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку і непрыстойнасці.
  2. Каменты, якія ўтрымліваюць турэмны жаргон.
  3. Каменты, што ўтрымліваюць міжнацыянальныя, міжрэлігійныя ды іншыя выпады, таксама тыя, у якіх з негатывам падкрэсліваецца паходжанне ці нацыянальныя традыцыі, у якіх замест саманазоваў нацый выкарыстоўваюцца мянушкі (бульбашы, маскалі, хахлы, свядомыя, рагулі, пшэкі, ватнікі і г.д.).
  4. Каменты, якія ставяць пад сумнеў права беларусаў на ўласную культуру, мову, дзяржаву, а таксама ксенафобскія каментары.
  5. Каменты, у якіх выказваецца радасць з нагоды заведама трагічных падзей: смерцяў, аварый, катастроф.
  6. Каменты, у якіх перакручваюцца, абыгрываюцца імёны і прозвішчы.
  7. Каментары, якія ўтрымліваюць заўвагі пра фізічныя недахопы людзей — крытыкуйце ўчынкі, а не выгляд (атлусцелы, перакошаная і г.д.).
  8. Каменты, якія ўтрымліваюць заклікі да гвалту ці самасуду.
  9. Каменты, якія ўтрымліваюць параўнанні людзей ці арганізацый з нацыстамі.
  10. Каменты, якія ўтрымліваюць дадумкі пра інтымнае жыццё герояў публікацыі.
  11. Каменты, у якіх праводзіцца параўнанне людзей з жывёламі, якія заведама маюць негатыўную канатацыю: арлом называць можна, шакалам ці баранам — не.
  12. Каменты, у якіх людзей называюць злачынцамі, пакуль гэта не даказана судом.
  13. Наўпроставыя і іншасказальныя пажаданні смерці, пакутаў ці фізічных калецтваў.
  14. Каменты, у якіх аб'екты, з'явы ці ўчынкі параўноўваюцца з працэсамі чалавечай фізіялогіі, дзе ёсць усякія анальныя і фекальныя асацыяцыі.
  15. Каменты, скіраваныя супраць «Нашай Нівы» ці асобы аўтара. Ацэньвайце артыкул, а не аўтара.
  16. Бессэнсоўныя каменты, флуд, спам.
  17. Неапраўдана доўгія каменты ці цытаванні. Яны могуць выдаляцца проста таму, што мадэратару няма калі іх вычытваць.
  18. Рэкламныя паведамленні і каменты, якія ставяць сваёй мэтай толькі рэкламу тых ці іншых персон, арганізацый, партый, рухаў. Гіперспасылкі на іншыя сайты (мы, як правіла, не маем магчымасці правяраць, што там).
  19. Каменты, якія ўтрымліваюць асабістую інфармацыю (адрасы, тэлефоны, іншыя кантактныя звесткі).
  20. Спрэчкі з мадэратарамі, парады і абмеркаванне рашэнняў мадэратараў.
  21. Апошняе і самае галоўнае. Мадэратар адцяпер будзе мець права выдаляць каменты суб’ектыўна, проста за брудны, бескультурны тон.

Больш падрабязныя правілы каментавання, сфармуляваныя ў 2004 годзе

1. Слоўнік.

1.1 Аўтар — тут: асоба, якая дасылае свой камэнтар рэдактару для публікацыі.

1.2. Рэдактар — тут: асобы, якія прымаюць вашыя камэнтары, праглядаюць іх і прымаюць рашэньне пра іх публікацыю.

1.3. Тэма — тэма, альбо тэмы, праблемы, пытаньні, закранутыя ў артыкуле, які камэнтуе аўтар.

1.4. Допіс — тэкст, накіраваны аўтарам у якасьці камэнтару да артыкулу.

2. Допіс

2.1. Усе допісы адлюстроўваюць меркаваньне іхных аўтараў.

2.2. Рэдакцыя не нясе адказнасьці за зьмест допісаў.

2.3. Будзьце добразычлівымі

2.3.1. Будзьце ветлівымі й добразычлівымі, нават калі вас правакуюць на грубіянства. Калі вы лічыце пэўны допіс правакацыйным, паведаміце пра гэта рэдактару.

2.3.2. Не грубіянце, не хаміце, не абражайце, ня лайцеся. Пільнуйцеся правілаў сумленнага вядзеньня дыскусіі.

2.3.3. Нават калі допіс без фармальных парушэньняў, але грубы па тоне, ён можа скарачацца або не зьмяшчацца рэдактарам.

2.3.4. Старайцеся ўнікаць камэнтароў у загадным ладзе. Сваю пазыцыю, параду, нязгоду і г.д. выкладайце аргумэнтавана і паважліва.

2.3.5. Унікайце катэгарычнасьці. Калі допіс грунтуецца на вашым уласным досьведзе альбо асабістым меркаваньні, не забудзьцеся гэта пазначыць.

2.3.6. Старайцеся быць пісьменнымі. Допісы з граматычнымі, артаграфічнымі, сынтаксычнымі памылкамі, якія абцяжарваюць успрыманьне тэксту, за выняткам выразнай стылізацыі, трасянкі, могуць быць не прынятыя да публікацыі.

2.3.7. Стаўцеся да суразмоўцаў паважліва, не перакручвайце іхных словаў.

2.3.8. Калі заўважыце артаграфічныя памылкі ў свайго суразмоўцы, устрымайцеся іх выпраўляць. Гэта не паспрыяе добразычлівасьці дыскусіі й адвядзе ад тэмы. Вашая правільная мова ёсьць найлепшым прыкладам для іншых быць пісьменнымі.

2.3.9. Паважайце выбар мовы і графікі суразмоўцы — лацінкі або кірыліцы. Калі ўсё ж нешта застаецца незразумелым, глядзіце п. 5.

2.4. Як гэта працуе

2.4.1. Камэнтары разьмяшчаюцца пасьля прагляду рэдактарам сайту. Прагляд рэдактарам сайту ня цягне за сабой якой-кольвек адказнасьці рэдактара і рэдакцыі за зьмест камэнтароў.

2.4.2. Архіву выдаленых допісаў не існуе. Калі вы лічыце, што ваш канкрэтны допіс ня быў зьмешчаны несправядліва, прывядзіце яго ў сваім лісьце рэдактару цалкам і абгрунтуйце сваю пазыцыю.

2.4.3. Допісы ў блогах прымаюцца рэдактарам, але на просьбу аўтара блогавага запісу могуць быць выдаленыя з тлумачэньнем або без тлумачэньня прычыны. Акрамя таго, аўтар блогавага запісу, без увагі на гэтыя рэкамэндацыі, можа забараніць камэнтаваньне з уласнае волі, пра што паведамляецца рэдактарам або аўтарам асобным допісам. Па жаданьні аўтара блогавага запісу могуць прымацца допісы, якія не адпавядаюць рэкамэндацыям 2.5.12.5.22.6.1.

2.4.4. Калі вы хочаце, каб на сайце «Нашай Нівы» была абмеркаваная вашая тэма, напішыце пра яе цікавы артыкул у рубрыку «Народныя навіны»!

2.5. Спасылкі

Гіперспасылкі на іншыя інтэрнэт-парталы не прымаюцца.

2.6. Калі ласка, ня варта

2.6.1. ліставацца зь іншымі аўтарамі ў рэжыме дыялёгу, малацікавага іншым чытачам;

2.6.2. раскрываць мянушкі і псэўданімы, у тым ліку часткова ці ўскосна, паведамляць іншую прыватную і службовую інфармацыю;

2.6.3. драбніць допіс на некалькі кавалкаў, лепш выказацца адразу. Дасыланьне некалькіх допісаў запар успрымаецца як «падняцьцё тэмы», што лічыцца забароненым прыёмам вядзеньня дыскусій, а такія допісы выдаляюцца.

Ня варта разьмяшчаць

2.6.4.1. выказваньні або запыты не па тэме артыкулу,

2.6.4.2. у тым ліку наконт дзеяньняў рэдактара (для гэтага зьвяртайцеся на e-mail);

2.6.5. допісы рэклямнага зьместу;

2.6.6. дадатковую паўтаральную інфармацыю пад сваім допісам, напрыклад: подпіс, дэвіз, улюбёнае выслоўе, спасылку, іншы набор сымбаляў — адрэкамэндуйцеся ў полі «імя», гэтага дастаткова;

2.6.7. адзін і той самы допіс у некалькіх абмеркаваньнях;

2.6.8. допісы, якія парушаюць законы, або заклікаюць да іх парушэньня;

2.6.9. бессэнсоўныя, неінфармацыйныя допісы;

2.6.10.1. хлусьню,

2.6.10.2. паклёп,

2.6.10.3. бяздоказныя абвінавачаньні,

2.6.10.4. асабістыя выпады;

2.6.11. допісы, якія правакуюць на парушэньне правілаў добразычлівай дыскусіі і гэтых рэкамэндацый;

2.6.12. допісы на неславянскіх мовах, апроч ангельскай, з прычыны ўскладненьня мадэрацыі, апроч выпадкаў, калі падобныя допісы прадугледжаныя зьместам дыскусіі. У такіх выпадках мусова прыводзіць пераклад выразу. Як правіла, гэта ня тычыцца абмеркаваньня англамоўных артыкулаў у блогавых запісах. Пажадана прыводзіць пераклад выразу або асобных слоў таксама зь іншых славянскіх моў, калі суразмоўца, які зацікаўлены ў дыскусіі, ня зможа ўзяць у ёй паўнавартаснага ўдзелу празь неразуменьне выказваньня. Як правіла, гэта ня тычыцца ўсходнеславянскіх моў, а таксама ўспрыманьня лацінкі і кірыліцы (гл. п.5).

Ня сьлед злоўжываць

2.6.13. вялікімі літарамі;

2.6.14. шматразовым паўтарэньнем знакаў прыпынку, у прыватнасьці «?», «…», «!», шматсымбальнымі аздобамі;

2.6.15. збыткоўным цытаваньнем;

2.6.16. паўтарэньнем, перафразаваньнем адной і той самай думкі.

3. Аўтар

3.1. Адказнасьць

3.1.1. Аўтар цалкам адказвае за свае словы, за ўвесь зьмест допісу, праўдзівасьць прыведзеных у ім фактаў, а таксама за датрыманьне заканадаўства. Аўтар або чытач, які лічыць, што пэўны допіс супярэчыць заканадаўству, раскрывае камэрцыйную таямніцу альбо здольны ўчыніць шкоду фізычным альбо юрыдычным асобам, можа паведаміць пра гэта на адрас [email protected], альбо зьмясьціць камэнтар пра гэта ў тым самым абмеркаваньні.

3.1.2. Пры разьмяшчэньні допісу ягоны аўтар пагаджаецца на выкарыстаньне допісу рэдакцыяй у сваіх патрэбах.

3.1.3. Аўтар мае права весьці дыскусію як інкогніта, так і пад уласным імем. Папракаць аўтара за вядзеньне дыскусіі ў любы спосаб няможна. Любое абмеркаваньне мянушкі аўтара ўважаецца за парушэньне рэкамэндацый 2.6.1.2.6.4., а такія допісы будуць рэдагавацца або выдаляцца.

3.2. Мянушкі

3.2.1. Нельга выкарыстоўваць раней выкарыстаную іншым аўтарам мянушку. Аўтар, які быў выкарыстаў мянушку раней, можа зьвярнуцца да рэдактара сайту з просьбай зьмяніць мянушку аўтара, які выкарыстаў яе пазьней.

3.2.2. Аўтар, які хоча, каб ягоная мянушка была замацаваная за ім, можа паведаміць пра гэтае жаданьне ў лісьце адвольнай формы на адрас [email protected] з тэмай «nick_*мянушка*». Наступныя просьбы адносна мянушкі трэба дасылаць з таго самага электроннага адрасу, інакш яны ня будуць разглядацца.

3.2.3. Ня будуць разглядацца прэтэнзіі адносна мянушак у выглядзе ўласных імёнаў, сымбаляў. Магчымыя іншыя спрэчныя пытаньні вырашаюцца празь ліставаньне.

4. Рэдактар

4.1. Рэдактар сайту ня робіць якіх-кольвек уставак у тэкст допісу, апроч службовых заўваг, якія разьмяшчае ў прастакутных дужках або іншым спосабам пры ўмове выразнага разьмежаваньня аўтарскага і рэдактарскага тэксту.

4.2. Службовыя заўвагі могуць зьмяшчацца асобным допісам.

4.3. Рэдактар падпісвае свае службовыя заўвагі назвай пасады: «web», «уэб», «рэдактар», або іншым зразумелым спосабам.

4.4. Рэдактар можа закрыць ці прыпыніць абмеркаваньне тэмы. Гэтае рашэньне паведамляецца апошнім допісам у абмеркаваньні. Пазьней камэнтары тэхнічна будуць атрымлівацца рэдактарам, але разьмяшчацца ня будуць да адкрыцьця тэмы.

4.5. Допісы, якія парушаюць рэкамэндацыі, могуць рэдагавацца або выдаляцца з тлумачэньнем або без тлумачэньня прычынаў.

4.6. Пры шматкроць паўтораным парушэньні рэкамэндацыяў могуць выдаляцца ўсе допісы аўтара пад пэўнай мянушкай без увагі на іх зьмест, пра што рэдактар паведамляе аўтару.

4.7. Рэдактар мае права спасылацца на пункты гэтых рэкамэндацый для тлумачэньня сваіх дзеяньняў з допісамі.

4.8. Рэдактар мае права ўдзельнічаць у абмеркаваньнях інкогніта ў якасьці прыватнай асобы.

Зьвяртайцеся да рэдактара з заўвагамі, скаргамі, прапановамі, ідэямі на адрас[email protected]. Ня будуць разглядацца лісты, грубыя сваім тонам, ультыматыўныя, без аргумэнтацыі. Карыстацца іншымі сродкамі сувязі можна толькі з дазволу рэдактара.

Дапаможнікі

Для тых, хто хоча пісаць лацінкай:

5.1. Раскладка клявіятуры беларускай лацінкі: Belarusian (Latin) (Custom)

5.2. Раскладка клявіятуры беларускай лацінкі: Belarusian (Latin) Programmers

Для тых, хто хоча чытаць кірыліцу лацінскімі літарамі:

5.3. Праграма для канвэртаваньня тэксту з кірыліцы ў лацінку

5.4. Канвэртаваньне тэксту з кірыліцы ў лацінку онлайн

Для тых, хто хоча чытаць лацінку кірылічнымі літарамі:

5.5. Канвэртар з лацінкі ў кірыліцу і з кірыліцу ў лацінку

Для тых, хто піша не з свайго кампутара, на якім няма ніводнай беларускай раскладкі:

5.6. Кірыłaca — першая беларуская онлайн-раскладка адначасова лацінкі і кірыліцы.

5.7. Беларускi online-транслятар (транслiт-кiрылiца)

Для тых, хто ня ўсё зразумеў:

5.8. Польска-беларускі й беларуска-польскі слоўнік

5.9. Беларуска-расейскі й расейска-беларускі слўнік

5.10.

Аўтары:

- 5.1-5.4, 5.6 Zedlik;

- 5.5, 5.8 - Zolak;

- 5.9. - Электронная Энцыкляпэдыя;

- 5.7. - Litara.net.

6. Гэтыя рэкамэндацыі могуць зьмяняцца і дапаўняцца.

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?