Праграмы і мультфільмы незалежнага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» можна пабачыць і спампаваць на відэапартале Belarus‑live.

Відэапартал Belarus‑live прапануе блёк праграмаў незалежнага каналу «Белсат». Гэта архівы навінаў, праграмы «Госьць Белсату», мультсэрыялу «Бульбаны» і «Калыханак» ад Сашы і Сірожы. Праграмы можна глядзець і пампаваць. Акрамя таго на сайце можна знайсьці кліпы беларускіх гуртоў, запісы канцэртаў, а таксама дубляваныя на беларускую мову стужкі «Крымінальнае чытво» і «Шрэк‑2». Відэапартал зьмяшчае таксама аўтамабільныя навіны, гумар і жарты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?