Сёння ў швейцарскім Ньёне а 13-й пройдзе лёсаванне 1-га і 2-га этапаў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў 2015—2016.

БАТЭ пачынае з 2-га этапа.

Сёння раніцай каманды былі разбітыя папярэдне на падгрупы. БАТЭ трапіў у падгрупу 2 сеяных разам са шведскім «Мальмё», фінскім ХІКам, нарвежскім «Мёлдэ» і дацкім «Мідт'юландам».

Гэтым камандам могуць трапіцца латвійскі «Вентспілс», літоўскі «Жальгірыс», ісландскі «Ст'ярнан», ірландскі «Дандалк», а таксама два пераможцы першага раўнду.

У першым раўндзе згуляюць валійскі «Нью-Сэйнтс», эстонская «Левадыя», армянскі «Пюнік», андорская «Санта-Калома», паўночнаірландскі «Крузадэрс», фарэрскі «Б36», гібралтарскі «Лінкольн», сан-марынскі «Фолгар».

Матчы 2-й стадыі пройдуць 14-15 ліпеня і 21-22 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?