Хочаце — верце, хочаце — не, але валасы ў падпахах, гэта апошні трэнд моды ў інстаграме. Прычым гаворка не пра мужчын, а пра жанчын. 

Модныя эксперты тлумачаць гэты трэнд проста — гэта просты пратэст супраць стандартаў прыгажосці ХХ стагоддзя, супраць хірургічнага ўмяшання, сілікону, ненатуральнай худзізны, дэпіляцыі і гэтак далей.

Дзяўчыны паказваюць, што яны прыгожыя такімі, якімі іх стварыла прырода, а новыя стандарты прыгажосці даводзяць людзей да абсурду. 

Галіць падпахі стала модна пасля 1915 года, калі з дапамогай рэкламы жаночыя прыналежнасці для галення пачалі праштурхоўваць у масы. 

А што Вы думаеце, ці мусіць жанчына галіць падпахі? А мужчына ці павінен?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?