Справа цягнецца ўжо шмат гадоў і зьяўляецца вельмі складанай, бо датычыць здарэньняў у Беларусі, дзе знаходзіцца большая частка сьведкаў і пакрыўджаных асобаў.
Абвінавачаны Андрэй Жукавец спасылаецца на адносіны зь беларускай апазыцыяй. Ён не прызнаецца да злачынстваў і лічыць, што доказы супраць яго былі сфальсіфікаваныя ў Беларусі.
У лютым 2001 году Жукавец быў выпадкова затрыманы ў Беластоку падчас кантроля паліцыі. Тады й высьвятлілася, што ў Беларусі ён знаходзіцца ў вышуку за фінансавыя махінацыі. Беларускі бок запатрабаваў яго экстрадыі, аднак польскі суд вырашыў, што гэта недапушчальна, паколькі ў Беларусі Андрэя Жукаўца мог чакаць несправядлівы працэс. Справаю занялася беластоцкая пракуратура.