Пра гэта Мікалай Патрушаў заявіў у інтэрвію газэце «Коммерсант».

«Мы валодаем велізарнымі багацьцямі, — таксама сказаў ён. — А амэрыканцы лічаць, што мы валодаем імі незаконна і незаслужана, таму што, на іх думку, мы імі не карыстаемся так, як павінны былі б карыстацца».

Патрушаў адзначыў, што ЗША ўплываюць на Эўропу, накідаючы ёй санкцыйную палітыку адносна Расеі і асуджэньне далучэньня Крыму. «А хіба яны (эўрапейцы) з гэтым не згодныя? Публічна пра гэта, натуральна, казаць не будуць, але ў рэчаіснасьці гэта так. На Захадзе разумеюць, што ўсё, што адбылося ў Крыме, было законна, што быў рэфэрэндум і гэтак далей. У іх на самай справе пярэчаньняў асаблівых па Крыме няма. І я думаю, што з цягам часу гэта ўсё ўляжацца » - заявіў Патрушаў.

Ён адзначыў, што прычына сытуацыі — у тым, што і амэрыканцы моцныя, і эўрапейцы «дастаткова бязвольныя». «ЗША імкнуцца дамінаваць у сьвеце. Такая мэта прапісаная ў іх дактрынах. І пакуль ім гэта ўдаецца: яны дамінуюць, нягледзячы на тое, што сьвет мяняецца» — адзначыў сакратар Рады бясьпекі РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?