Міністр абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен выступіла ў абарону планаў Захаду мадэрнізаваць ваенны арсенал. «З пазіцыі сілы можна лепей размаўляць з Масквой», — заявіла яна ў інтэрв'ю нямецкай газеце Bild.

Reuters

Reuters

Пагрозы Крамля аб абнаўленні атамнага арсенала НАТА павінна сустракаць «цвярозай галавой і настойліва працягнутай рукой», упэўненая фон дэр Ляен. «Мы хочам мірна ўжывацца з Расіяй», - падкрэсліла яна, паказаўшы разам з тым на сітуацыю бяспекі, якая змянілася і патрабуе прыняцця адпаведных захадаў.

Акрамя таго, па словах нямецкага міністра, ўсходнееўрапейскія краіны НАТА маюць патрэбу ў абароне з боку альянсу. «Мы не забыліся, што на працягу дзесяцігоддзяў Германію таксама абараняла НАТА», — дадала фон дэр Ляен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?