Старшыні культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франаку Вячорку ўсё яшчэ не аддалі афіцыйную пастанову аб адлічэньні з журфаку БДУ. Менавіта праз гэта хлопец усё яшчэ не падаў заяву ў суд адносна свайго адлічэньня. Найхутчэй, што зробіць гэта Вячорка ўжо толькі на наступным тыдні.

Днямі ж старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі накіраваў лісты рэктарам БДУ і Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Васілю Стражаву і Натальлі Баранавай. Лісты тычацца адлічэньня з ВНУ студэнтаў Франака Вячоркі і Антона Каліноўскага. Баршчэўскі адзначае:

«Мне б вельмі не хацелася задзейнічаць усе свае напрацаваныя гадамі кантакты дзеля таго, каб міжнароднае супрацоўніцтва ўнівэрсытэтаў з шэрагам заходніх партнэраў было згорнутае»

Франак Вячорка таксама адзначыў, што ён зьбіраецца бліжэйшым часам падаваць заяўку на пікетаваньне будынку ін’язу, пратэстуючы супраць адлічэньня сябра «Моладзі БНФ» Антона Каліноўскага. Сам Каліноўскі будзе падаваць такую ж заяву аб пікетаваньні БДУ ў падтрымку Вячоркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?