Сёлета ў Мінску ўпершыню пройдзе міжнародны конкурс-форум «Місіс Сусвет». 

Як паведаміла на прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня член аргкамітэта конкурсу, прадстаўніца Беларусі на «Місіс Сусвет — 2014» Наталля Трафімава, з 24 па 30 жніўня беларускую сталіцу наведаюць прыкладна 50 удзельніц з розных краін свету. Фінальнае шоу адбудзецца 29 жніўня ў канцэртнай зале Prime Hall. 

У аргкамітэт паступіла больш за дзесяць заявак ад беларускіх прэтэндэнтак, якія жадаюць сёлета прадстаўляюць краіну на конкурсе. «Я не буду называць імён жанчын, якія даслалі свае заяўкі, але гэта прадстаўніцы розных сацыяльных сфер, — адзначыла Трафімава. — Сярод прэтэндэнтак ёсць бізнес-лэдзі, актрыса, юрыст, выкладчык БДУ, уладальніца тытула «Місіс Беларусь». Міжнароднае журы зробіць свой выбар, і хутка мы назавём прадстаўніцу Беларусі». 

Права на правядзенне ў Беларусі конкурсу «Місіс Сусвет — 2015» заваявала выкладчык матэматыкі ў адной з маскоўскіх гімназій Святлана Кузняцова, якая стала адной з пераможцаў конкурсу ў 2013 годзе. «Амерыка, прадстаўніца якой Сабрына Пініён заваявала тытул Місіс Сусвет — 2014, сёлета адмовілася ад правядзення конкурсу, таму права перайшло Беларусі», — растлумачыла Трафімава. 

Як адзначыла на прэс-канферэнцыі прадстаўніца аргкамітэта конкурсу «Місіс Сусвет — 2015» Алеся Какошнікава, «Місіс Сусвет» — «гэта не традыцыйны конкурс прыгажосці». «Гэта хутчэй сацыяльны форум, асноўнай тэмай якога з'яўляецца барацьба з насіллем, пошукі выхаду з праблемы, — сказала яна. — Тут кожная з удзельніц з'яўляецца паслом добрай волі сваёй дзяржавы». 

У межах форуму адбудуцца дзясяткі мерапрыемстваў. Дзень нацыянальнага касцюма будзе праведзены на адной з этнічных пляцовак Беларусі — цяпер арганізатары вядуць перамовы па гэтым пытанні з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту і музейным комплексам «Дудуткі». 

Таксама ў межах конкурсу пройдуць Дзень талентаў, Спартыўны дзень, а таксама Дзень дабрачыннага вяселля, дзе ўсе ўдзельніцы змогуць падарыць 40 беларускім дзецям са шматдзетных сем'яў школьныя партфелі, сабраныя дома сваімі рукамі. 

Дзень форуму «Супраць насілля ў сям'і» сёлета будзе адрознівацца ад усіх папярэдніх. Упершыню ў межах конкурсу адбудуцца не толькі выступленні ўдзельніц з дакладамі пра барацьбу з насіллем у іх краінах, арганізатары плануюць таксама сабраць на адной пляцоўцы ахвяр насілля, якія ў гэты дзень змогуць атрымаць кваліфікаваную бясплатную юрыдычную дапамогу. 

Арганізатарамі конкурсу выступаюць балгарская кампанія Mrs. Universe LTD і ТАА «Прадзюсарскі цэнтр «Місіс Сусвет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?