У Крамлі расцэньваюць планы ўкраінскіх уладаў прад'явіць максімальна магчымы лік пазоваў да РФ у міжнародных судах як праяву русафобскага настрою.

TACC

TACC

«Гэта як раз, напэўна, лішні раз пацвярджае абсалютна русафобскі настрой, пазбаўлены канструктывізму», — заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Пяскоў адзначыў, што пракаментаваць правамернасць дамаганняў Кіева пры гэтым ён не можа, паколькі пра якія менавіта пазовы ідзе гаворка, не паведамлялася. «Там (у словах прэм'ера Украіны Арсенія Яцанюка) нават не гаворыцца пра нейкія канкрэтныя справы», — заўважыў ён.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк даручыў Міністэрству юстыцыі прыцягнуць лепшых адвакатаў для звароту ў міжнародныя суды з пазовамі супраць Расіі. Пра гэта ён заявіў у ходзе выязнога пасяджэння Міністэрства юстыцыі.

На думку прэм'ера, такім чынам Украіна можа кампенсаваць страт ад анексіі Крыма і ваенных дзеянняў на Данбасе.

Па словах Яцанюка, неабходна прыцягнуць «на любых умовах» лепшых адвакатаў свету для хутчэйшага звароту ў суды з максімальнай колькасцю пазоваў супраць РФ.

«Расія павінна панесці пакаранне, як геапалітычнае, так і эканамічнае», — падкрэсліў прэм'ер.

Ён нагадаў, што ў міжнародных судах знаходзіцца ўжо тры пазовы Украіны супраць РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0