Амаль паўмільёна грыўняў сёлета (25 тыс. даляраў) Украіна выдаткуе на арганізацыю чэмпіянату па футболе Еўра-2012, які адбыўся тры гады таму.

У дзяржаўным бюджэце на 2015 год прадугледжана 496,7 тыс. грыўняў выдаткаў на ўтрыманне Нацыянальнага агенцтва па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення фіналу Еўра-2012 і рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Пра гэта паведамляюць журналісты праграмы «Схемы», сумеснага праекта Радыё Свабода і Першага грамадскага тэлеканала.

Пры гэтым, пазыкі, атрыманыя Украінай на арганізацыю чэмпіянату, фінансуюцца асобным радком у бюджэце Украіны і не ўваходзяць у названую суму.

Арганізацыя чэмпіянату Еўра-2012 стала адной з найбуйнейшых карупцыйных здзелак у часы былога прэзідэнта Віктара Януковіча. Па некаторых падліках, шкода ад злоўжыванняў пры падрыхтоўцы да Еўра-2012 ужо дасягае больш за 4 мільярдаў даляраў, але выдаткі на чэмпіянат працягваюцца.

Згодна з дакументам, атрыманым журналістамі ад Міністэрства фінансаў, 225,5 тыс. грыўняў прадугледжваецца на заробкі работнікам агенцтва, 81,9 тыс. — налічэнні на аплату працы, 15,3 тыс. грыўняў — аплата камунальных паслуг і энерганосьбітаў, яшчэ 174 тысяч грыўняў — іншыя выдаткі. Па стане на 12 чэрвеня 2015 г. у агенцтва ўжо выдаткавалі 130 тыс. грыўняў.

Менавіта Нацагенцтва па арганізацыі Еўра-2012 ліквідавалі 17 студзеня 2014 года ўказам тагачаснага прэзідэнта Віктара Януковіча. На яго базе было створана Агенцтва па падрыхтоўцы правядзення Еўрабаскета-2015 і атрымання права на правядзенне ў 2022 годзе зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.

У чэрвені 2014 ФІБА-Еўропа вырашыла перанесці «Еўрабаскета-2015» з Украіны. У тым жа месяцы Львоў адклікаў сваю заяўку на правядзенне Алімпіяды-2022, а ў Нацыянальным алімпійскім камітэце заявілі, што Украіна не будзе працягваць барацьбу за Гульні-2022. Дык чым зараз займаецца Агенцтва на паўмільёна — невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?