Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні з 1 лютага памеру працоўных пенсій.

Як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта, памер пенсій у сярэднім павялічыцца амаль на 6 працэнтаў. У выніку сярэдняя пенсія па ўзросце ў лютым складзе больш за 365 тыс. рублёў. «Такім чынам, дзяржава зрабіла чарговы рэальны крок па паляпшэнні матэрыяльнай забяспечанасці беларускіх пенсіянераў», — зазначае прэс‑служба.

Як раней паведамляў БелаПАН, за 2007 год сярэдні памер пенсіі па ўзросце павялічыўся на 17,1% у параўнанні з 2006‑м; з папраўкай на інфляцыю гэты паказчык склаў 9,1 працэнта. Суадносіны сярэднямесячнай мінімальнай пенсіі па ўзросце і бюджэту пражытачнага мінімуму пенсіянера склалі 109,7 працэнта. Апрача таго, на працягу 2007 года двойчы пералічваліся працоўныя пенсіі, а таксама чатыры разы індэксаваліся мінімальныя і сацыяльныя пенсіі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0