Беларускія грамадзяне, якія едуць у Польшчу на дзень, павінны мець пры перасячэнні мяжы суму эквівалентную 500 злотым.

Пра гэта патлумачыў прадстаўнік Польскай памежнай службы ў Кузніцы Рафал Вольскі.

«У сувязі з выхадам новага палажэння пра замежнікаў неабходны быў фінансавы акт, які б адрэгуляваў пытанне колькасці грошай, якую мае замежнік пры перасячэнні мяжы. Гэта распараджэнне прадугледжвае 300 злотых для ўезда ў Польшчу. Дадаткова грамадзяне Беларусі абавязаны мець 200 злотых, або зваротны білет, або 200 злотых для набыцця зваротнага білета. Гэта распараджэнне міністра замежных спраў пра вызначэнне колькасці фінансавых сродкаў».

На сёння курс злотага складае 4 161 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?