Юлінскі фестываль сабачага мяса. Тут і ніжэй фота: Reuters

Юлінскі фестываль сабачага мяса. Тут і ніжэй фота: Reuters

У панядзелак, 22 чэрвеня ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным рэгіёне на поўдні Кітая прайшоў чарговы фестываль сабачага мяса ў горадзе Юлін, распавядае Daily Mail. З этычных прычын мы не публікуем фота працэсу гатавання.

З прыкладна 10 тысяч сабак жыўцом злупілі скуру, каб згатаваць іх згодна традыцыі святкавання летняга сонцастаяння.

Паведамляецца, што на мяса падчас фестывалю прадаюцца не толькі сабакі любых парод, але і каты з кацянятамі.

Прыхільнікі фестывалю, якіх было нямала на вуліцах гарадоў, на кірмашах і ў рэстаранах, кажуць аб каштоўнасці старажытнай традыцыі ды нагадваюць крытыкам аб заходняй традыцыі ядзення індыка на Каляды.

Праціўнікаў фестывалю набралася нямала — толькі на Change.org петыцыя набрала амаль паўтара мільёна подпісаў. Але іх аргументы не былі пачутыя. Дзесяць пратэстоўцаў на вуліцах былі разагнаныя неапазнанымі людзьмі.

Па звестках ганконгскай арганізацыі Animals Asia, у Кітаі штогод забіваюць дзеля ежы каля 10 млн сабак, хаця традыцыя ядзення сабак не распаўсюджаная ў большай частцы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?