Сёння на жаночым чэмпіянаце Еўропы па баскетболе зборная Беларусі правядзе матч 1/4 фіналу з камандай Літвы.

Прессбол

Прессбол

Пачатак у 21:30. Трансляцыя на «Беларусь-5». У інтэрнэце досыць якасныя трансляцыі праводзяць pressball.by і sport.tut.by.

У іншых чвэрцьфіналах згуляюць: Францыя — Расія, Турцыя — Сербія, Іспанія — Чарнагорыя.

Пераможцы чвэрцьфіналаў атрымаюць не толькі пуцёўку ў паўфінал, што лагічна, але і пуцёўкі ў кваліфікацыйны турнір Алімпіяды ў Рыа-2016.

Але нават калі каманда сёння прайграе, яна працягне барацьбу за 5—8-я месцы, бо ўладальнік 5-га месца атрымае таксама пуцёўку ў кваліфікацыю Рыа-2016.

***

Зборная Беларусі на першым этапе Еўрабаскета-2015 выйграла ва ўсіх чатырох гульнях: Італія (85:76), Польшча (65:49), Турцыя (67:52), Грэцыя (82:57), а на другім этапе тройчы прайграла: Чэхія (70:73), Чарнагорыя (72:77), Францыя (58:64).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0