Масгардума большасцю галасоў прызнала адпаведным заканадаўству правядзенне рэферэндуму па пытанні ўстаноўкі помніка Феліксу Дзяржынскаму на Лубянцы.

Па словах старшыні Масгардумы Аляксея Шапашнікава, пытанне аб вяртанні помніка, дэмантаванага ў 1991 годзе, выклікала бурную дыскусію сярод дэпутатаў.

З ініцыятывай правядзення рэферэндуму выступіла партыя КПРФ. Першапачаткова ёй было адмоўлена ў правядзенні рэферэндуму, аднак маскоўскае аддзяленне абскардзіла адмову ў ЦВК і Масгарсудзе, пасля чаго рашэнне пра адмову было адменена. У сярэдзіне чэрвеня КПРФ атрымала дазвол Масгарвыбаркама на правядзенне рэферэндуму.

У верасні 2014 актывісты і дэпутаты КПРФ правялі акцыю, усталяваўшы копію помніка Феліксу Дзяржынскаму ў цэнтры Масквы на Лубянскай плошчы ў гонар 137-й гадавіны з дня нараджэння заснавальніка ВЧК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?