22 чэрвеня ў лясным масіве горада Гродна непадалёк ад вуліцы Дзяржынскага было знойдзена цела 24-гадовага хлопца. Паводле папярэдняй версіі, малады чалавек скончыў жыццё самагубствам.

Як стала вядома, прычынай суіцыду стала непадзеленае каханне. Літаральна за гадзіну да інцыдэнту хлопец пакінуў у сацыяльных сетках перадсмяротную запіску. У ёй ён апісаў сварку са сваёй дзяўчынай, якая, мяркуючы па ўсім, вырашыла спыніць з ім адносіны. Гэта і паслужыла матывам для самазабойства.

Аператыўнікам і судмедэкспертам, якія працавалі на месцы здарэння, удалося выявіць, што смерць наступіла ў выніку механічнай асфіксіі. Хлопец павесіўся на рамянях у лясным масіве.

Вядзецца следства. Сябры і знаёмыя ўспамінаюць хлопца як вясёлага, добрага, спагадлівага чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?