У аўторак, 23 чэрвеня ў Бостане (ЗША) рэзка сапсавалася надвор’е. Па ўсім штаце Масачусэтс прагучала папярэджанне пра тарнада, але затым было знятае: абышлося проста моцнай навальніцай, віхуры не датыкнуліся зямлі. Пацярпелых няма.

Па інтэрнэце разлятаюцца здымкі пагрозлівых хмар. Такі зрабіў карыстальнік reddit пад нікнэймам zamirre на стадыёне Фэнуэй Парк. Аўтар сцвярджае, што не выкарыстоўваў фільтры і іншую апрацоўку фота. Пост набраў амаль 2 тысячы каментароў.

Здымкам з вакна сваёй кватэры недалёка ад стадыёна ў каментарах пахваліўся wholemilk31. У хмары ён пабачыў галаву дракона.

Фота са стадыёна зрабіў і карэспандэнт The Boston Globe Джым Дэвіс.

А такі здымак з поўдня Бостана выклаў у твітары @21milist.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?