Сума ўзнагароджанняў па ліцэнзійных дагаворах на аб'екты прамысловай уласнасці за 2014 склала больш за 350 мільярдаў рублёў, ці 20 мільёнаў даляраў. Пра гэта стала вядома на прэс-канферэнцыі ў гонар Дня вынаходніка і рацыяналізатара.

— Гэтая лічба тычыцца толькі тых дамоваў, якія былі пададзеныя праз наш цэнтр, — патлумачыла Ірына Рудакова, начальніца аддзела рэгістрацыі і эканомікі прамысловай уласнасці НЦІУ. — Дамова рэгіструецца, калі ўладальнік правоў на аб'ект прамысловай уласнасці перадае каму-небудзь правы на яго — на час або назаўсёды. Гэтая лічба ўключае ў сябе і дагаворы як з беларускімі заяўнікамі, так і здзелкі з прадстаўнікамі іншых краін.

У 2014 годзе ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці зарэгістравалі 757 заявак на патэнты на вынаходніцтвы. Гэта нашмат менш за паказчык 2013 — тады было пададзена 1634 заявак. Таксама зменшылася і колькасць заявак на патэнты на карысныя мадэлі: 485 мадэляў ў 2014 годзе супраць 1146 — у 2013.

— Гэта можа быць звязана з тым, што ў 2014 годзе была змененая патэнтавая пошліна, — распавяла Ірына Рудакова. - Яе памер істотна ўзрос, цяпер яна прывязаная да курсу даляра. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?