НАТА восенню правядзе найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні з часоў заканчэння «халоднай вайны», у якіх прымуць удзел больш за 30 тыс. вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе РАР.

Манеўры пад назвай «Trident Juncture 15» пройдуць восенню ў Іспаніі, Італіі і Партугаліі. У іх будуць задзейнічаны вайскоўцы з 30 краін.

«Trident Juncture 15» — гэта штогадовыя вучэнні Сіл рэагавання НАТА (NATO Response Force, NRF), сёлета ў іх задзейнічаюць больш за 30 000 салдат і 230 адзінак тэхнікі. У вучэннях прымуць удзел больш за 35 караблёў, 15 падводных лодак, 120 паветраных судоў, у тым ліку 50 верталётаў.

Увогуле 2015 НАТА правядзе больш за 300 вучэнняў.

NRF створаны ў 2003 годзе, як сілы хуткага рэагавання, у якія ўваходзяць сухапутныя, паветраныя, марскія падраздзяленні і спецназ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0