Летась, на жаль, ніводная з дванаццаці каманд вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе не абрала напісанне на майках прозвішч гульцоў на беларускай мове. Затое сёлета адбыўся сапраўдны прарыў.

Піянерам жа ў справе беларусізацыі спартовай форме было жодзінскае «Тарпеда», якое, праўда, пасля некалькіх сезонаў было адмовілася ад гэтай практыкі. Таксама беларускую мову выкарыстоўвала брэсцкае «Дынама» два гады таму.

Угэтым годзе перш за ўсё тут хочацца звярнуць увагу на адзін з самых тытулаваных клубаў краіны – мінскае «Дынама». Цікава, што яшчэ зусім нядаўна былы генеральны дырэктар клуба Сяргей Паўлюковіч на пытанне пра беларускамоўныя майкі адказаў: «Давайце не будзем пра палітыку».

Новы гендырэктар, былы барэц Алім Селімаў жа без ваганняў пагадзіўся на прапанову заўзятараў. На дадзены момант, мінскае «Дынама» ідзе на другім месцы ў чэмпіянаце.

На фота: сербскі легіянер мінчукоў Ненад Адамавіч. Здымак з афіцыйнага сайта мінскага «Дынама».

На фота: сербскі легіянер мінчукоў Ненад Адамавіч. Здымак з афіцыйнага сайта мінскага «Дынама».

Такое пачынанне падтрымалі і брэсцкія аднаклубнікі «Дынама». Цяпер бы палешукам яшчэ вырашыць фінансавыя цяжкасці.

Малады паўабаронца берасцейскага «Дынама» Андрэй Салавей у гульні супраць гродзенскага «Нёмана». Фота з афіцыйнага сайта брэсцкага «Дынама».

Малады паўабаронца берасцейскага «Дынама» Андрэй Салавей у гульні супраць гродзенскага «Нёмана». Фота з афіцыйнага сайта брэсцкага «Дынама».

Зноў беларуская мова красуецца на майках жодзінскага «Тарпеда». Перад пачаткам сезона менеджар клуба па маркетынгу Віктар Глушко сказаў, што ніводзін футбаліст клуба не выступіў супраць таго, каб яго прозвішча было напісана па-беларуску.

Жодзінцы радуюцца забітаму галу. Фота з афсайта «Тарпеда-БелАЗ».

Жодзінцы радуюцца забітаму галу. Фота з афсайта «Тарпеда-БелАЗ».

Ну і нарэшце футбольны клуб «Гомель» таксама далучыўся да гэтай пачэснай кампаніі. Варта адзначыць, што ў Гомелі таксама працуе белмоўны канферансье на матчах, а таксама па-беларуску афармляюцца афішкі (тое самае ў Бабруйску).

Ураджэнец Рэчыцы Павел Сітко некалі забіваў зборнай Англіі. Сёння ён гуляе за «Гомель». Фота з афіцыйнага сайта ФК «Гомель».

Ураджэнец Рэчыцы Павел Сітко некалі забіваў зборнай Англіі. Сёння ён гуляе за «Гомель». Фота з афіцыйнага сайта ФК «Гомель».

Беларускамоўныя версіі сайта маюцца ў мінскага «Дынама» і мазырскай «Славіі».

Нават у барысаўскім БАТЭ справа з беларускай мовай зрушылася з мёртвай кропкі. На бліжэйшую хатнюю гульню БАТЭ з брэсцкім «Дынама» каманда запрашае барысаўцаў на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?