Трое дзяцей патанулі ў вадаёме каля вёскі Леснікова Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Трагедыя адбылася 25 чэрвеня.

112.by

112.by

Увечары ў Сенненскі РАНС ад дзяжурнага фельчара паступіла паведамленне пра патанулую дзяўчынку, якую дасталі з выкапанага вадаёма глыбінёй 2 м.

Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў побач з вадаёмам ляжала дзяўчынка без прыкмет жыцця, мясцовыя жыхары абследавалі берагавую лінію. Таксама на беразе знаходзіліся ровары і асабістыя рэчы траіх дзяцей, на паверхні вады нікога не назіралася.

Як стала вядома, з 15.00 дзве сястры 2004 і 2006 гадоў нараджэння, вучаніцы 6 і 5 класаў Студзёнскага дзіцячага сада — сярэдняй школы і іх стрыечны брат, 2003 года нараджэння, навучэнец 7 класа Лужаснянскай базавай школы (гасцяваў з бацькамі ў цёткі) гулялі каля вадаёма на адлегласці 50 м ад бліжэйшых жылых дамоў.

112.by

112.by

Са слоў мясцовых жыхароў, іх бачылі, што яны каталіся на самаробным плыце.

Каля 18.00 маці дзяўчынак адправілася шукаць сваіх дзяцей і, падышоўшы блізка да вадаёма, убачыла на адлегласці 1 м ад берага на паверхні вады цела старэйшай дачкі. Пачала клiкаць на дапамогу, адзін з мясцовых жыхароў падбег і выцягнуў цела дзяўчынкі на бераг, потым выклікалі хуткую дапамогу.

Работнікі МНС і мясцовыя жыхары арганізавалі пошукі патанулых дзяцей. На адлегласці каля 7 м ад берага знойдзены целы загінулых дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?